1 кастрычніка, у Міжнародны дзень пажылога чалавека, у нашых структурных падраздзяленнях праходзяць асаблівыя сустрэчы. У рамках рэспубліканскай акцыі "З дабром і павагай" мы гаворым "дзякуй" тым, хто гадамі ўкладваў сілы, веды і душу ў працу прадпрыемства.
Былыя працаўнікі - гэта нашая гісторыя і падмурак, на якім будуецца сённяшні поспех. Іх досвед, уважлівасць да дэталяў і адказнае стаўленне да справы сталі для шматлікіх маладых адмыслоўцаў галоўным прафесійным арыенцірам.
Сёння нашы заслужаныя калегі наведваюць канцэрты і спектаклі, для іх арганізаваны салодкія сталы і візіты дома. Няхай гэтыя сустрэчы будуць нагодай яшчэ раз адчуць: вас памятаюць, шануюць і шчыра паважаюць.
Калектыў Гродзенскага РУП "Фармацыя" ад усёй душы дзякуюць нашым ветэранам за працу і настаўніцтва! Няхай наперадзе будзе шмат цёплых, спакойных і шчаслівых дзён.