Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

9-ы флэшмоб да Сусветнага дня фармацэўта

Традыцыйны флэшмоб у Сусветны дзень фармацэўта 25 верасня прайшоў каля аптэкі №49 па адрасе вул. М. Горкага, 90.

Гэта дзень, калі белыя халаты дэманструюць не толькі веды, але і таленты.

Наша праца — гэта штодзённая працавітасць і спачуванне. Але ў гэты дзень мы святкуем дасягненні і дэманструем важную ролю фармацэўтаў у сістэме аховы здароўя.

Гісторыя гэтай яркай падзеі пачалася ў 2017 годзе з ініцыятывы Гродзенскага РУП «Фармацыя». Тады 28 маладых спецыялістаў у беласнежных халатах выйшлі да аптэкі №131 і літаральна «ўзарвалі» паветра сваёй энергетыкай, ператварыўшыся ў адзіную фармацэўтычную хвалю. Гэта быў першы ў краіне танцавальны флэшмоб, арганізаваны работнікамі аптэчнай сеткі ў прафесійнае свята.

З тых часоў традыцыя стала візітнай карткай гродзенскіх фарм. спецыялістаў. Кожны год — новая пляцоўка, новы танец, новыя эмоцыі. У 2024 годзе дзейства разгарнулася каля аптэкі №250 на вуліцы Хімікаў. У 2025-м — каля аптэкі №153 на Дзяржынскага, дзе сабраліся і школьнікі, і дарослыя жыхары горада.

Наша ініцыятыва знайшла водгук і за межамі Гродзенскай вобласці. Калегі з іншых рэгіёнаў Беларусі падхапілі эстафету і пачалі таксама праводзіць флэшмобы ў сваіх гарадах, аб'ядноўваючы фармацэўтычную супольнасць па ўсёй краіне.

Кожны дзень каля трох мільёнаў работнікаў фармацэўтычнай галіны па ўсім свеце ўзаемадзейнічаюць з людзьмі, дапамагаючы бяспечна і эфектыўна выкарыстоўваць лекавыя прэпараты. Наша праца — гэта не толькі веды ў галіне хіміі і фармакалогіі, але і штодзённая працавітасць, разуменне чужога болю і спачуванне да пацыентаў.

Мерапрыемствы да Сусветнага дня фармацэўта — гэта магчымасць нагадаць грамадству пра тую важную ролю, якую мы адыгрываем у сістэме аховы здароўя. І зрабіць гэта нестандартна, творча, ад душы.

У гэты дзень, дзень ужо 9-га флэшмобу, мы зноў даказалі: фармацэўт акрамя прафесіяналізму яшчэ і прыклад энергічнасці, крэатыўнасці, жыццярадаснасці.
Дзякуй, што вы з намі!

З клопатам пра Ваша здароўе! 

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Мы ў сацсетках

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Прыняць Адхіліць Дэталёвей