З Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – традыцыйна праходзіць у другую нядзелю мая
Дзяржаўныя сімвалы фарміруюць аснову нацыянальнай ідэнтычнасці, спрыяюць умацаванню патрыятызму і адзінства грамадзянскай супольнасці. Яны нагадваюць пра важнасць абароны і захавання суверэнітэту, памяці аб доблесці і славе нашых выбітных продкаў, заклікаюць да пабудовы лепшай будучыні для наступных пакаленняў.
Няхай гэтае свята натхняе кожнага грамадзяніна на новыя стваральныя здзяйсненні ў імя працвітання нашай любімай Айчыны.
У гэты ўрачысты дзень ад усёй душы жадаем усім вам моцнага здароўя, мірнага неба, шчасця і дабрабыту!
