22 верасня 2025 года Рэспубліка Беларусь у чарговы раз далучылася да міжнароднай экалагічнай акцыі "Дзень без аўтамабіля". Мерапрыемства накіравана на скарачэнне выкарыстання асабістага транспарту, зніжэнне шкодных выкідаў у атмасферу і прапаганду здаровага ладу жыцця.
Супрацоўнікі Гродзенскага РУП "Фармацыя" актыўна падтрымалі дадзеную ініцыятыву, прыняўшы ўдзел у арганізаваным велапрабегу.
Месца для старту было выбрана глыбока сімвалічнае - помнік вязням нацысцкага канцлагера "Шталаг 324". У гэтым месцы, дзе ў 1941-1942 гадах было закатавана і расстраляна больш за 14 000 савецкіх грамадзян, удзельнікі акцыі ўшанавалі памяць ахвяр вайны і ўзгадалі цану, якую заплаціў беларускі народ за чыстае неба над галавой.
Маршрут велапрабегу пралягаў па вуліцах Вольгі Соламавай і Чырвонапартызанскай. Фінальнай кропкай стала вуліца Леванабярэжная, дзе для ўдзельнікаў было арганізавана ўрачыстае завяршэнне мерапрыемства.
Д. Ф. Пабярэжны,
Член абласнога савета рабочай моладзі,
Намеснік загадчыка аптэкі №49