22 чэрвеня 2026 года ў 4:00 раніцы супрацоўнікі нашага прадпрыемства, у суправаджэнні сакратара па БРСМ «Фармацыя» Роля Кацярыны, прынялі ўдзел у штогадовым мітынгу, прысвечаным Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Гэты дзень нагадвае пра ўсіх загінуўшых у баях, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і пазбаўленняў. Мы смуткуем па ўсіх, хто цаной свайго жыцця выканаў святы абавязак, абараняючы ў тыя суровыя гады сваю Айчыну.
Усенародная памяць аб Вялікай Айчыннай вайне дапамагае нам усвядоміць, што наша свабода і дабрабыт каштуюць дорага, і мы павінны шанаваць іх, а таксама беражліва ставіцца да дасягненняў і гістарычнай спадчыны нашага народа.

Кацярына Роля, сакратар па БРСМ "Фармацыя"