Паважаныя калегі!
Дарагія нашы мужчыны, абаронцы!
Ад усёй душы віншуем Вас З Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята сімвалізуе мужнасць, гонар і вернасць абавязку. Вы-надзейны шчыт не толькі для нашай краіны, але і для нашага прадпрыемства.
Вы-апора для сваіх сем'яў, родных і блізкіх, гарант стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.
Жадаем вам невычэрпнай энергіі, жалезнай стойкасці і мужнасці пры вырашэнні любых, нават самых складаных задач. Хай кожны дзень прыносіць пазітыў і новыя перамогі, а ўсе пастаўленыя мэты дасягаюцца з лёгкасцю.
Мы жадаем вам заўсёды жыць пад мірным небам, каб ваша сіла і абарона служылі толькі на карысць міру, росквіту і развіцця сям'і і нашай Радзімы!
Моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!